Па актывізацыі рэлігійнага жыцьця ў 1990-я гады масавы характар набылі перабудовы помнікаў сакральнай архітэктуры, якія знаходзяцца ў валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Гэтыя перабудовы выконваюцца з парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў і характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэньнем пазалочаных купалоў-цыбулінаў — сымбаляў расейскай культавай архітэктуры[12], зьмяненьнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элемэнтаў, выкарыстаньнем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.
Архітэктар-рэстаўратар Уладзімер Папруга паказвае на тое, што мэтай маскоўскіх перабудоваў беларускіх цэркваў зьяўляецца зьнішчэньне культурных асаблівасьцяў Беларусі[13]:
І што такое нацягваньне расейскіх «цыбулін» на беларускія храмы, якія да Маскоўскай патрыярхіі нічога агульнага ня мелі ад пачатку? Гэта фактычна тая ж мэтафара — як зь Беларусі зрабіць Расею, то бок пазбавіць яе сваёй мовы. Калі чалавек мяняе свой унутраны код, пераходзіць на іншую мову, ён робіцца іншым. Калі мы на беларускія храмы нацягваем расейскія «цыбуліны», яны робяцца Расеяй. Гэта такі мэтадалягічны асыміляцыйны прынцып.
З прычыны зьнішчэньня помнікаў архітэктуры ў 2008 годзе філёзафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў скіравалі ў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зварот, у якім патрабавалі спыніць разбурэньне беларускай гістарычна-культурнай спадчыны[14]:
Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны!
У 2004 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Філарэт (Вахрамееў) накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага ён прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[17]. У 2015 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Павал (Панамароў) уручыў царкоўны ордэн Дзьмітрыю Сёмуху, які перад гэтым паставіў вялізныя залатыя купалы-цыбуліны на колішні касьцёл бэрнардынаў у Слоніме[18]. 26 сакавіка 2016 годзе Павал (Панамароў) накіраваў віцэ-прэм’еру Беларусі афіцыйны зварот, у якім просіць пазбавіць статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці тры будынкі XIX ст. у Менску з наступным абгрунтаваньнем: «паколькі яны ня маюць ніякага гістарычнага значэньня і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасьці»[19].
У траўні 2018 году на сайце Petitions.by праводзіўся збор подпісаў супраць антырэстаўрацыі беларускіх цэркваў. Агулам падпісалася 1479 чалавек. Падпісанты пэтыцыі патрабавалі спыніць зьнішчэньне аўтэнтычнай беларускай архітэктуры, правесьці расьсьледаваньне і патлумачыць, чаму аблічча архітэктурных помнікаў зьмяняецца беспакарана, ці робіцца гэта з дазволу Міністэрства культуры, а таксама вярнуць помнікам архітэктуры аўтэнтычны выгляд за кошт тых, хто рабіў перабудову, і стварыць публічную сыстэму нагляду за станам старых будынкаў, а ня толькі тых, што ўзятыя пад ахову[20].
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны з высокімі шатрамі і какошнікамі.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі зьнішчылі частку будынка — франтон і частку вежы. Над дахам надбудавалі два купалы з пазалочаным пакрыцьцем, якія не адпавядаюць гістарычнамі выгляду помніка.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі званіцу перад царквой перабудавалі ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. Будынак перафарбавалі ў неўласьцівы помніку зялёны колер.
Помнік архітэктуры барока. У 1867 годзе царква ўжо пацярпела ад маскоўскай перабудовы і набыла выгляд мураўёўкі. Аднак у 2003 годзе помнік цалкам перабудавалі да непазнавальнасьці.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны на круглых барабанах[22]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. Вокны на вежах заклалі новай шалёўкай.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы — на сучасныя 8-канцовыя маскоўскія[24].
Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі касьцёл адбудавалі ў выглядзе па маскоўскай перабудове 2-й паловы XIX ст., пры гэтым звычайныя маскоўскія купалы-цыбуліны замянілі на пазалочаная, а на фасад нанесьлі мазаікі, стылізаваныя пад часы Маскоўскай дзяржавы.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія купалы-цыбуліны, гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы — на сучасныя 8-канцовыя маскоўскія.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разьліку, што прывяло да пашкоджаньня сьценаў будынка[24].
Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой і званіцай паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, апроч таго, да царквы прыбудавалі прытвор, накрыты высокім шатром, а сам будынак абклалі новай чырвонай цэглай.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі традыцыйны купал-баню над царквой замянілі на маскоўскую цыбуліну.
Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі правы (паўночны) флігель палаца зруйнавалі (прытым, што будынак ня меў ніякай ступені аварыйнасьці[27]), на яго месцы збудавалі новы будынак царквы[28] з пазалочаным купалам.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі, праведзенай кіраўніцай манастыра Гаўрыілай (Глухавай), якая нарадзілася ў Саратаве і пераехала ў Беларусь у 1992 годзе, на галоўны купал царквы нанесьлі пазалочаныя зоркі, запазычаныя з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы. Чырвоную керамічную дахоўку над будынкамі манастыра замянілі над карычневую мэталічную. У 2017 годзе перад царквой збудавалі прытвор з сылікатнай цэрквы, які цалкам парушае архітэктурную канпэпцыю помніка[30].
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны. Будынак атынкавалі і прыбудавалі да яго аб’ём з сылікатных блёкаў і купалам-цыбулінай[16].
19
Гуменьнікі
Капліца
няма
1860-я гг.
2016—2018 гг.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У выніку рэканструкцыі капліцу збудавалі наноў, пры гэтым выкарысталі неашаляванае бярвеньне, уласьцівае сакральнаму дойлідзтву Расеі, а замест аўтэнтычнага купала-бані паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест прытвора дабудавалі аб’ём з маскоўскімі купаламі-цыбулінамі. Яшчэ адзін купал-цыбуліну збудавалі над дахам царквы. На сьцяне апсыды выклалі з дошак вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі з іканастаса зьнялі дэкаратыўныя элемэнты (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамэнт у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную фазу, якая завяршала іканастас, замянілі на 8-канцовы маскоўскі крыж. У 2009 годзе сем абразоў, зьнятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад тэхніку Маскоўскай дзяржавы. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы дагэтуль застаецца нявызначаным[31].
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У выніку рэканструкцыі царкву абклалі цэглай (або, увогуле, зруйнавалі), пры гэтым замест купала-бані паставілі пазалочаны маскоўскі купал-цыбуліну з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані сьпярша паставілі бляшаны маскоўскі купал-цыбуліну, пазьней — пазалочаны з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам.
Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над званіцай замест нізкага шатра з бляшаным купалам-цыбулінай паставілі яшчэ адзін ярус, накрыты больш уласьцівым архітэктуры Маскоўскай дзяржавы высокім шатром з пазалочаным купалам-цыбулінай, яшчэ адзін пачалочаны купал-цыбуліну паставілі над алтарнай часткай.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам зьявіўся шацёр з какошнікамі, а на франтоне — вялізны профіль маскоўскага купала-цыбуліны.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані з традыцыйным сонцакрыжам сьпярша паставілі бляшаны маскоўскі купал-цыбуліну з расейскім крыжам (магчыма, яшчэ намаганьня ўладаў Расейскай імпэрыі). У выніку наступнай перабудовы над царквой паставілі яшчэ тры купалы-цыбуліны. У выніку апошняй рэканструкцыі невысокі шацёр над званіцай, уласьцівы сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага замянілі на стромкі высокі, больш уласьцівы дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы, а ўсе бляшаныя купалы-цыбуліны замянілі на пазалочаныя.
Помнік археалёгіі нацыянальнага значэньня[33]. У ходзе няўзгодненага з археолягамі будаваньня «храма-помніка» ў імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века» будаўнікі зьнішчылі культурны слой[33].
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над франтонам касьцёла надбудавалі тры маскоўскія купалы-цыбуліны[36], сьцены перафарбалі ў неўласьцівы помніку блакітны колер, чырвоную керамічную дахоўку замянілі на карычневую мэталічную.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку перабудовы над асноўным зрубам паставілі купал-цыбуліну на глухім васьмігранным барабане, які сваімі прапорцыямі і маштабам не датасуецца да аб'ёму царквы; замест другога яруса званіцы — новы, завершаны высокім шатром з купалам-цыбулінай; афармленьне інтэр'еру зьнішчылі[38].
Помнік архітэктуры эклектыкі. У 2014 годзе будынак прыбралі зь сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў (Міністэрства культуры сьцьвярджае, што ён паваеннага часу), а ў 2018 годзе помнік зруйнавалі дзеля пабудовы новага комплексу экзархату.
Помнік архітэктуры эклектыкі. У выніку рэканструкцыі будынак цалкам зруйнавалі дзеля пабудовы «Асьветнага цэнтру»[41], пазьней на яго месцы збудавалі муляж. Будаваньне «Асьветнага цэнтру» вялося ў тым ліку за бюджэтныя грошы[42]. У 2018 годзе будынкі (у тым ліку муляж) пачалі інтэнсіўна разбурацца[42].
Помнік архітэктуры барока. Сьпярша будынак часткова зруйнавалі[43], пазьней у выніку рэканструкцыі пад корпус духоўнай сэмінарыі ён страціў свой аўтэнтычны плян і выгляд.
Помнік архітэктуры нэаготыкі. У выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі шэраг купалоў-цыбулінаў, а таксама вежу, завершаную высокім шатром з цыбулінай.
Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі какошнікі з высокімі шатрамі, завершанымі маскоўскімі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі[44].
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў над званіцай і асноўным аб’ёмам паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі на апсыдай царквы. Апроч таго, дах царквы накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі замест аднаўленьня купала-бані над царквой паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну[36]. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над апсыдай. Апроч таго, помнік накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані з гістарычным каваным 4-канцовым крыжам над царквой паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную (з сайдынгу), больш уласьцівую цэрквам Расеі. Перад царквой збудавалі званіцу ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, якая не адпавядае архітэктурнаму абліччу помніка.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, традыцыйныя беларускія 4-канцовыя сонцакрыжы — на маскоўскія 8-канцовыя.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну, таксама над дахам паставілі чатыры невялікія купалы-цыбуліны.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У 1990-я гады будынак абклалі цэглай, потым — замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу з маскоўскімі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. Па гэтым помнік фактычна страціў сваю гістарычна-культурную каштоўнасьць[45]. У 2017 годзе царква згарэла.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі цалкам зьнішчылі фігурны франтон і дэкаратыўнае аздабленьне сьценаў. Над касьцёлам паставілі вялізны пазалочаны купал.
Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на вялізныя маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[46]. Раней у алтары касьцёла зьнішчылі дэкаратыўную ляпніну.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[36].
Помнік архітэктуры готыкі. У выніку рэканструкцыі званіцы, збудаванай у XIX ст, над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны маскоўскі купал-цыбуліну, які спаскуджвае мастацкае аблічча царквы.
Помнік архітэктуры віленскага барока. У выніку рэканструкцыі пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі[47] манашкі Анфісы традыцыйныя купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[36], а гістарычныя 4-канцовыя крыжы замянілі на сучасныя 8-канцовыя маскоўскія, не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў[48]. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным пазалочаным купалам-цыбулінай[49], на манастырскую браму ўсталявалі вялікую расейскамоўную шыльду, а на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак, выкананых майстрамі з Расеі[50], якія не адпавядаюць барокавай стылістыцы помніка. Паводле расейскай манашкі Анфісы, яна даўно марыла «надаць царкве праваслаўную прыгажосьць» (рас. придать церкви православную красоту)[50].
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[51]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. На вежы-званіцы замест вокнаў зрабілі вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну з высокім шатром[22], яшчэ два купалы-цыбуліны паставілі над уваходам і вежай-званіцай.
Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, кардынальна перабудавалі званіцу.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, а гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы замянілі на сучасныя маскоўскія 8-канцовыя.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані паставілі маскоўскі купал-цыбуліну, а гістарычны каваны 4-канцовы крыж замянілі на сучасны маскоўскі 8-канцовы.