Царква Георгія Пераможцы (Котра)
праваслаўны храм у Котры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Гео́ргія Перамо́жцы — праваслаўная царква, якая знаходзілася ля вёскі Котра Гарадзенскага дабрачыньня Гарадзенскай япархіі (цяпер у Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Не захавалася.
| Славутасьць | |
Царква Георгія Пераможцы | |
| Краіна | Расейская імпэрыя |
| Вёска | Котра |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Гарадзенская |
| Тып будынка | царква |
| Першае згадваньне | 1560[1] |
| Рэліквіі і сьвятыні | абраз сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы |
| Стан | зруйнаваная |
Remove ads
Мінуўшчына
Стаяла на беразе ракі Котры на вясковых могілках, за 1,5 вярсты ад вёскі і за 27 вёрстаў ад Горадні. Пабудаваная з дрэва, заснавальнік невядомы. Паводле надпісу на абразе сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы, якую прыхаджане шанавалі як цудатворную, ён падараваны царкве ў 1560 року Іванам Верашчынскім.
У 1865 року царква адбудаваная з дапамогай княгіні Надзеі Трубяцкой, пляменьніцы князя Канстантына Сьвятаполка-Чацьвярцінскага, скідальскага вотчыньніка. У прыходзе 1845 чалавек зь вёсак Котра, Бірулічы, Брошкаўцы, Гушчыцы, Кашубінцы, Лашавічы, Мазынаў і Некрашы. Тры царкоўныя школы (Бірулічы, Брошкаўцы, Мазынаў).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
