Котра (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́тра[1] — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Котра ўваходзіць у склад Абухаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вёска каля Скідзелю. У верасьні 1915 году тут вяліся моцныя супрацьстаяньні між адступаючай расейскай арміяй і надыходзячымі авангардамі нямецкіх войскаў. Адным з галоўных стратэгічных аб’ектаў баёў зьяўляўся чыгуначны мост праз Котру, непадалёку якога паўсталі могілкі. У міжваенныя гады немцы прыяжджалі сюды, каб прывесьці ў парадак могілкі, былі адлітыя новыя бэтонныя надмагільныя табліцы. Пазьней, ужо пры незалежнай Беларусі, могілкі былі новаўпарадкаваныя. І сёньня за могілкамі даглядаюць, скошаная трава, акуратныя таблічкі, на якіх і цяпер можна прачытаць імёны загінулых нямецкіх жаўнераў.[2]
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 220 чалавек
- 1999 год — 301 чалавек
Страчаная спадчына
Касьцёл
Чальцы Гарадзенскага езуіцкага калегіюму ў Котры ў другой палове XVII ст. за свой кошт пабудавалі драўляны касьцёл, у якім затым праводзіліся каталіцкія набажэнствы для мясцовай шляхты, а таксама ўніяцкія для падданых сялянаў[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads