Царква Сьвятога Олафа (Талін)

лютэранскі збор у Таліне (Эстонія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Олафа (Талін)
Remove ads

Царква́ сьвято́га О́лафа або Царква О́левістэ (па-эстонску: Oleviste kirik) баптысцкая царква, разьмешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагодзьдзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 року.

Славутасьць
Царква Олевістэ
Oleviste kirik
Thumb
Царква ўночы
КраінаЭстонія
МестаТалін
Каардынаты59°26′29.1″ пн. ш. 24°44′52.1″ у. д.
Канфэсіяпратэстанцтва
Тып будынкацарква
Архітэктурны стыльготыка
Першае згадваньне1267
Дата заснаваньняXIII стагодзьдзе
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Царква Олевістэ на мапе Эстоніі
Thumb
Царква Олевістэ
Царква Олевістэ
Царква Олевістэ на Вікісховішчы

Царква прысьвечаная нарвэскаму каралю Олафу II, пад час валадараньня якога завяршыўся пераход краіны на хрысьціянства. Акрамя таго, сьвяты Олаф лічыцца апекуном мараходаў.

Remove ads

Мінуўшчына

Першыя зьвесткі пра царкву адносяцца да 1267 року. Яна была заснаваная як каталіцкая і названая ў гонар нарвэскага караля Олафа Харальдссана.

У XV стагодзьдзі царква была пераробленая на базыліку, узьведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы зьявіліся чатырохгранныя слупы. Скляпеньні галоўнага нэфу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя крыжовымі.

Падчас рэканструкцыі на вежы царквы быў узьведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 мэтраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваньнем у сьвеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кілямэтраў і служыў арыентырам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.

У 1513—1523 роках ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысьвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, зьяўляецца вэстфальскі разьбяр Гайнрых Брабэндэр(de).

Thumb
Зоркавыя скляпеньні

15 верасьня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касьцёл сьвятога Олафа стаў лютаранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі зьнішчаныя абразы і іншае касьцёльнае начыньне.

З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасьля аднаго зь іх, які адбыўся ў 1625 року, царква страціла статус найвышэйшага будынку сьвету.

Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 року яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расейскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя зь іншых будынкаў жырандолі.

Да 1944 року ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасьня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.

Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, зьяўляючыся трэцяй па вышыні царквой у сьвеце. Паводле пастановы талінскага мескага кіраўніцтва, хмарачосы ў Таліне ня могуць быць пабудаваныя вышэйшымі за царкву сьвятога Олафа.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Сьпіс найвышэйшых цэркваў сьвету

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads