Царква Покрыва Багародзіцы (Дудзічы)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дудзічах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дудзічах. Знаходзілася ў паўднёвай частцы мястэчка. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() Пакроўская царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дудзічы |
Каардынаты | 53°35′02″ пн. ш. 27°40′07.80″ у. д. |
Заснавальнік | Юзэф Прозар[d] і Аляксандра з Заранкаў[d] |
Першае згадваньне | 1780 |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1780 годзе Юзэф Прозар, выконваючы волю памерлай жонкі, збудаваў у Дудзічах ўніяцкую Пакроўскую царкву на месцы драўлянага касьцёла Заранкаў. Пры царкве пачала дзеяць 2-клясная школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дудзічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Па пажары ў 1895 годзе адбыліся перазахаваньні (24 труны) у капліцу, збудаваную Міхалам і Аляксандрам Ельскімі на могілках ва ўрочышчы Кобані.
Найноўшы час
У часы Другой сусьветнай вайны савецкія артылерыйскія назіральнікі занялі ўзвышша над мясцовасьцю — царкоўную званіцу і адтуль карэктавалі агонь артылерыі. Каб перашкодзіць гэтаму, войскі Трэцяга Райху сканцэнтравалі на будынку ўвесь агонь, царква згарэла[1].
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Царква была высокай, каля 18 мэтраў, і славілася цудоўным абразам Маці Божай.
Скляпеньні царквы служылі крыптай. Тут спачылі Заранкі-Грабоўскія, Прозары, Ельскія, Ліпскія, Францішак Букаты.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads