Дудзічы

вёска ў Навапольскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дудзічы
Remove ads

Ду́дзічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзяць у склад Навапольскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 259 чалавек. Знаходзяцца за 54 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Хуткія факты

Дудзічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся царква Покрыва Багародзіцы і сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Дудзічы датуецца 1600 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У пачатку XVII ст. Дудзічамі валодалі Адахоўскія. У 1621 годзе Р. Адахоўскі прадаў маёнтак Я. Быхаўцу.

3 канца XVII ст. Дудзічы знаходзіліся ў закладзе Заранкаў-Горбаўцаў, якія збудавалі тут царкву. 3 1748 году імі валодала дачка К. Заранкі — Аляксандра. У 1766 годзе мястэчка атрымала прывілей на правядзеньне штогод 3 кірмашоў і адзін раз на тыдзень таржкоў. У 1767 годзе па замужжы Аляксандры Дудзічамі валодалі Прозары. У 1769 годзе Ю. Прозар збудаваў тут палац і парк, у 1780 годзе паводле тэстамэнту жонкі — Пакроўскую царкву на месцы старой. Пры царкве пачала працаваць пачатковая школа. 3 1785 году, калі дачка Прозара Ружа выйшла замуж, маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Ельскіх. Станіслаў Ельскі запрасіў сюды замежных рамесьнікаў, якія навучалі сялянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дудзічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні[2]. На 1800 год тут было 30 двароў, драўляная царква, млын, 3 карчмы, фруктовы і батанічны сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. У Вайну 1812 году праз Дудзічы праходзілі напалеонаўскія войскі. У 1839 годзе расейскія ўлады гвалтоўна далучылі тутэйшую царкву да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Паводле інвэнтару 1844 году, існавалі аднайменныя мястэчка (12 двароў рамесьнікаў) і вёска (30 двароў сялянаў)[3]. 3 1857 году Дудзічамі валодаў Міхал Ельскі. На 1859 год у мястэчку было 5 двароў[4].

У 1863 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Дудзічах народную вучэльню. У 1879 годзе прыход Урадавага сыноду налічваў каля 1,8 тыс. вернікаў, пры царкве было папячыцельства. На 1886 год у мястэчку існавалі народная вучэльня, валасная ўправа, царква, капліца, лякарня, крама. У 1886 годзе ў вучэльні налічвалася 55 вучняў, зь іх 3 дзяўчынкі. Іх вучыў Макар Гладкі. Школа ўтрымлівалася на сродкі сялянаў і дзяржаўнага скарбу. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Дудзічах было 125 двароў, працавалі валасная ўправа, хлебазапасны магазын, народная вучэльня і 2 пітныя ўстановы, у кожную наваквадравую надзелю адбываўся кірмаш. У 1900 годзе ў народнай вучэльні займаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. Настаўнікам працаваў Д. Пыжэвіч. На 1901 год існавалі аднайменныя мястэчка (108 двароў) і маёнтак (1 двор). У 1905—1907 гадох і ўвесну 1917 у Дудзічах і населеных пунктах Дудзіцкай воласьці адбыліся масавыя сялянскія хваляваньні. На 1917 год існавалі аднайменныя мястэчка (15 двароў), сяло (106 двароў) і маёнтак (1 двор).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дудзічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дудзічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Народную вучэльню ператварылі ў працоўную школу 1-й ступені, дзе ў 1922 годзе налічвалася каля 70 вучняў. 20 жніўня 1924 году Дудзічы сталі цэнтрам сельсавету (існаваў да 16 ліпеня 1954 году) Самахвалавіцкага раёну (з 18 студзеня 1931 году ў Менскім раёне). У 1938 годзе афіцыйны статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 Дудзічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У чэрвені 1942 году нацысты спалілі вёску, загубілі 17 жыхароў. У ваколіцах дзеялі партызаны брыгады «Беларусь».

На 1993 год у Дудзічах было 108 двароў, на 1997 год — 99, на 2002 год — 97.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1800 год — 300 чал. у сяле Дудзічах і 49 чал. шляхты пры двары Дудзічах; 1870 год — 284 чал., зь іх 128 аднадворцаў і 13 грамадзянаў; 1897 год — 303 душы мужчынскай плоці і 299 душ жаночнай плоці
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 678 чал. у мястэчку Дудзічах і 20 чал. у маёнтку Дудзічах; 1917 год — 104 чал. у мястэчку Дудзічах, 651 чал. у сяле Дудзічах, 78 чал. у маёнтку Дудзічах; 1993 год — 280 чал.[5]; 1997 год — 256 чал.[6]; 1999 год — 263 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 249 чал.; 2010 год — 259 чал.

Інфраструктура

Thumb
Гарадзішча

У Дудзічах працуюць сярэдняя школа, мэдычны пункт, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, пошта, мэханічныя майстэрні, крама.

У 1990-я гады ў вёсцы збудавалі новую царкву Сьвятой Ганны.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Каля вёскі, у былым маёнтку, знаходзіцца Дудзіцкі музэй матэрыяльнай культуры «Дудуткі», які адкрыўся ў 1994 годзе.

Славутасьці

Гарадзішча

Гарадзішча раньняга жалезнага веку знаходзіцца за 0,2 км на поўдзень ад Дудзічаў, на правым беразе ракі Пцічы, ва ўрочышчы Кобані, у полі. Вышыня над узроўнем ракі 3—4 мэтры. Авальная пляцоўка, памер 39×25 мэтраў. Атачаецца моцным апоўзлым ровам. Пашкоджанае могілкамі, родавым пахаваньнем Ельскіх[7].

Гарадзішча выявіў ў 1963 годзе Ю. Драгун. Паводле ягоных зьвестак, гарадзішча атачалі 2 шэрагі валоў і роў. У 1985 годзе помнік абсьледавала Т. Бубенька. Культурны пласт большы за 0,3 м, у цэнтры пляцоўкі знайшлі млынавы камень. Раскопкі гарадзішча не праводзіліся.

Гарадзішча ёсьць гістарычна-культурнай каштоўнасьцю рэгіянальнага значэньня[8].

Могілкі

Thumb
Сямейнае пахаваньне Ельскіх

На гарадзішчы месьцяцца старыя каталіцкія могілкі зь сямейнымі пахаваньнямі Ельскіх. Па пагорках — іншыя пахаваньні. Могілкі знаходзяцца ў запусьценьні, апроч пахаваньняў Ельскіх[7].

У адпаведнасьці з манерай таго часу, больш старыя пахаваньні (Караля й Станіславы) паўляжаць на зямлі й зьяўляюцца вялікімі па памеры, а больш позьнія ў адпаведнасьці з правіламі канца XIX — пачатку XX ст. узвышаюцца вэртыкальна зямлі й меншыя памерам. Надпісы на помніках выкананыя па-польску, агароджаў няма[7].

Вятрак

Thumb
Мэмарыяльны знак «Аляксандру II ад удзячных сялянаў»

У музэі матэрыяльнай культуры «Дудуткі» экспануецца вятрак зь вёскі Бярозаўка, збудаваны ў 1905 годзе і перавезены ў Дудзічы ў 1994 годзе.

Мэмарыяльны знак

Побач з царквой знаходзіцца мэмарыяльны знак «Аляксандру II ад удзячных сялянаў», пастаўлены ў 1911 годзе.

Страчаная спадчына

Асобы

Thumb
Помнік землякам

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads