Царква Покрыва Багародзіцы (Клецак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Клецку. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на могілках пры гістарычнай Нясьвіскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() Пакроўская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Клецак |
Каардынаты | 53°04′32″ пн. ш. 26°38′22″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Леанард Крыжаноўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клецку збудавалі ў 1876—1879 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1786 году.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Сымэтрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з рознавялікіх прастакутных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі і арыентаванай на ўсход апсыды. Цэнтральны аб’ём накрываецца 4-схільным пакатым дахам з драўляным 2-ярусным васьмерыковым барабанам, завершаным шатром з купалам-цыбулінай. Падобнае драўлянае завяршэньне — васьмярык на чацьверыку з шатром і купалам-цыбулінай — таксама мае 3-ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаецца драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць сходы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сьцены будынка праразаюца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Кутнія часткі дэкаруюцца магутнымі лапаткамі, пэрымэтрам будынка выступае драўляны карніз простага профілю, аздоблены бляшаным арнамэнтальным падзорам.
Кампазыцыя ўнутранай прасторы будуецца на кантрасьце нізкіх памяшканьняў трапезнай і апсыды з больш высокай цэнтральнай заляй. Памяшканьні адкрываюцца ў малітоўную залю лучковымі аркавымі прасьветамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1907 г.
- 1928 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- Уваход
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads