Царква Покрыва Багародзіцы (Краснае)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Краснае)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Красным. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаКраснае
Каардынаты54°14′56.49″ пн. ш. 27°04′45.48″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Красным збудавалі ў 1889 годзе.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм з паўкруглай апсыдай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца 3-ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацьверыку), завершаная купальным пакрыцьцём, сяродкрыжжа — 8-гранным сьветлавым купальным барабанам, грані якога праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкараваныя нішамі, паўкалёнкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкі выкарыстоўваюцца ў васьмерыку званіцы. Аркавы ўваходны праём мае выгляд кілепадобнага партала. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі элемэнтамі дэкору (кутнія лапаткі, ліштвы аркавых аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.).

У інтэр’еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў аркавымі прасьветамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня, 16

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads