Царква Покрыва Багародзіцы (Сабакінцы)

праваслаўны храм другой паловы XIX стагодзьдзя ў Сабакінцах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Сабакінцы)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сабакінцах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Школьная, 2А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаСабакінцы
Каардынаты53°54′26.91″ пн. ш. 24°38′42.83″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, каля 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сабакінцах збудавалі ў 1860-я гады на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1830 году.

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю. Кубападобны аб’ём малітоўнай залі накрываецца шатровым дахам, завершаным купалам-цыбулінай. Праз кароткую трапезную далучаецца 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца, таксама завершаная купалам-цыбулінай. Да алтарнага фасада далучаецца нізкая прастакутная апсыда пад вальмавым дахам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя кутнія лапаткі, кілепадобныя ліштвы адзінарных і здвоеных аркавых аконных праёмаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads