Царква Покрыва Багародзіцы (Стрэшын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Стрэшыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() Пакроўская царква | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Стрэшын |
Каардынаты | 52°43′44.62″ пн. ш. 30°06′41.28″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гомельская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1807 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Стрэшыне збудавалі ў 1807 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1989 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэты цэнтрычны храм, які складаецца з асноўнага аб’ёму (у пляне квадрат з зрэзанымі кутамі) і прылеглых да яго з чатырох бакоў паўкруглых аб’ёмаў. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца алтар, у астатніх месьцяцца ўваходы з высокімі каменнымі ганкамі. Цэнтральны аб’ём дамінуе ў агульнай кампазыцыі і мае сфэрычнае пакрыцьцё, завершанае круглым барабанам зь невялікім купалам. Шырокія межы цэнтральнага аб’ёму маюць франтоны ў завяршэньні. Фасады аздабляюцца пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх разьмяшчаюцца вокны.
У інтэр’еры перакрыцьці аб’ёмаў, прылеглых да асноўнай залі, маюць выгляд конхаў, якія пераходзяць у парусныя скляпеньні залі. Пад будынкам месьціцца крыпта, куды вядуць усходы, разьмешчаныя з бакоў галоўнага ўваходу[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2009 г.
- 2009 г.
- 2009 г.
- 2019 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads