Царква Покрыва Багародзіцы (Сянно)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сяньне. Знаходзілася ў цэнтры места, на Магілёўскай вуліцы[a]. У 1939—1940 гадох савецкія ўлады разабралі будынак. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Пароўская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Сянно |
| Каардынаты | 54°48′39.40″ пн. ш. 29°41′58.70″ у. д. |
| Дата заснаваньня | 1860 |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Покрыва Багародзіцы | |
Remove ads
Гісторыя

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сяньне збудавалі ў 1860 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1939—1940 гадох разабралі будынак.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў 3-зрубны будынак у форме выцягнутага крыжа, накрыты 2-схільным дахам. Да асноўнага аб’ёму далучаліся прытвор і апсыда. Над асноўным аб’ёмам знаходзіўся 8-гранны барабан з васьмю аконнымі праёмамі, шатровым завяршэньнем і купалам-цыбулінай. Прастакутныя вокны аздабляліся ліштвамі. Над прытворам узвышаўся другі барабан у форме чацьверыка, з чатырма аконнымі праёмамі, шатровым завяршэньнем і купалам-цыбулінай.
Тэрыторыю царквы атачала драўляная агароджа[1].
Remove ads
Заўвагі
- Цяпер на гэтым месцы стаіць будынак, у якім разьмяшчаецца рэдакцыя раённай газэты «Голас Сенненшчыны»
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
