Царква Покрыва Багародзіцы (Хатляны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Хатляны)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Хатлянах. Знаходзілася ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Згарэла 6 студзеня 2013 году[1]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Пакроўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаХатляны
Каардынаты53°24′10″ пн. ш. 27°33′39″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Remove ads

Гісторыя

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Хатлянах збудавалі ў 1897—1898 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад склад збожжа. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Царква згарэла ў пажары 6 студзеня 2013 году.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў крыжова-купальны 5-зрубны храм. Над цэнтральным кубападобным зрубам знаходзіўся 8-гранны сьветлавы барабан, над шатром якога ўзвышаўся меншы 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай на шыі. На вуглох зруба стаялі невялікія 8-гранныя барабаны з купаламі-цыбулінамі ў завяршэньні шатроў. Апсыда, прыдзелы і прытвор былі аднолькавымі 5-граннымі прырубамі. Архітэктурная выразнасьць будынка дасягалася багатым дэкаратыўным афармленьнем фасадаў, фігурнай шалёўкай і разным дэкорам: рустам, пілястрамі, ліштвамі прастакутных аконных праёмаў, падзорамі.

Малітоўная заля перакрывалася 8-гранным сьветлавым барабанам на ветразях. У яе шырокімі трапэцападобнымі прасьветамі адкрываліся памяшканьні апсыды, прыдзелаў і бабінца, над якім ўтварылася галерэя хораў. Пад апсыдай была крыпта[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads