Хатляны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хатля́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шачы. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 880 чалавек. Знаходзяцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Узды, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, за 4 км ад скрыжаваньня аўтамабільных дарог Койданаў — Мар'іна Горка і Менск — Слуцак.
Хатляны — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Хатляны ўпамінаюцца ў XVI ст., калі яны ўваходзілі ў склад Менскага павету. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Завішаў, Заранкаў-Грабоўскіх.
3 XVII ст. Хатляны значацца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 году, тут існавала карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хатляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні[2]. Статус паселішча панізілі да сяла.
На 1886 год у Хатлянах было 58 двароў, царква. У 1895 годзе тут адкрылася царкоўнапрыходзкая школа[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 145 двароў, царква, хлебазапасны магазын, карчма. На 1909 год — 168 двароў. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хатляны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хатляны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвашлі ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету Ўзьденскага раёну. У 1933 годзе тут існавалі стальмашня і кузьня, 2 ветраныя млыны.
На 1 студзеня 2000 году ў Хатлянах было 374 двары. У сакавіку 2010 году яны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 585 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1150 чал.; 1999 год — 1166 чал.; 1 студзеня 2000 году — 1166 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 880 чал.
Інфраструктура
У Хатлянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, млын, лесапільня, філія раённага камбінату побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Хатлянскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
- Археалягічны помнік — курганны могільнік (мае 7 насыпаў).
Страчаная спадчына
- Царква Покрыва Багародзіцы (1898, згарэла ў студзені 2013 году[5]; мураўёўка)
Асобы
- Аляксандар Махнач (1918—2006) — беларускі геоляг
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads