Царква Праабражэньня Гасподняга (Моталь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Праабражэньня Гасподняга (Моталь)
Remove ads

Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Моталі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Thumb
Спаская царква
КраінаБеларусь
ВёскаМоталь
Каардынаты52°19′02.39″ пн. ш. 25°36′35.22″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуМсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі[d]
Дата заснаваньня1888
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Thumb
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1916 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Моталі збудавалі ў 1888 годзе замест драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: разьмешчаныя падоўжнай восьсю званіца (2 васьмерыкі на чацьверыку), трапезная, кубічны асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда. У сылюэце будынка дамінуюць купал-цыбуліна званіцы і пяць купалоў-цыбулінаў 4-схільнага даху асноўнага аб’ёму. Тры ўваходы вылучаюцца аркавымі парталамі з брылямі. У архітэктурным дэкоры выкарыстоўваюцца ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі.

Усярэдзіне пры ўваходзе месьцяцца хоры на аркадзе. Апсыда вылучаецца драўляным 4-ярусным іканастасам канца XIX ст. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII — XIX стагодзьдзяў: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Сьвятое сямейства», «Праабражэньне», «Раство Прасьвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Сьвяты Феадосі», «Маці Божая Замілаваньне» (у чаканным абкладзе, 1808 год)[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 1В'.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads