Царква Прачыстай Багародзіцы (Казлоўшчына)

помнік архітэктуры першай паловы XX ст. у Казлоўшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Казлоўшчыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
КраінаБеларусь
МястэчкаКазлоўшчына
Каардынаты53°19′10.6″ пн. ш. 25°17′28.68″ у. д.
КанфэсіяБеларускі экзархат
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы

Remove ads

Гісторыя

Новую драўляную царкву ў Казлоўшчыне збудавалі ў 1928 годзе на месцы старой царквы, пастаўленай у 1773 годзе.

У 2000-я гады будынак царквы абклалі цэглай.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з зрубаў асноўнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, бабінца з 2-яруснай 4-граннай званіцай над ім і прастакутнай у пляне апсыды з прытворамі рызьніцаў з бакоў. Званіца завяршаецца гранёным купалам, апсыда — 8-гранным барабанам з купалам меншага памеру. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі з вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Уваход вылучаецца слуповым аркавым ганкам пад 2-схільным пакрыцьцём[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 21А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads