Казлоўшчына

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Казлоўшчына
Remove ads

Казло́ўшчына — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Трыцаўцы. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1645 чалавек[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Зьдзецелу, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Слонім — Зьдзецел (М11, E11).

Хуткія факты

Казлоўшчына — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Казлоўшчына ўпамінаецца ў XVІІІ стагодзьдзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

На 1773 год у Казлоўшчыне існавала царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[2] Гарадзенскай губэрні. У другой палове XІХ стагодзьдзя тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 42 двары, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Казлоўшчыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казлоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 86 двароў.

У 1939 годзе Казлоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам Казлоўшчынскага (з 20 студзеня 1960 году ў складзе Зьдзецельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Слонімскага[3], з 6 студзеня 1965 году — Зьдзецельскага[4]) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Гарадзенскай) вобласьці[5]. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

28 чэрвеня 1958 году Казлоўшчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Казлоўшчынскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет[6]. З 31 студзеня 2014 году — цэнтар Казлоўшчынскага сельсавету[7].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 49 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 45[8]; 1897 год — 325 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 467 чал.[9]; 1971 год — 1,9 тыс. чал.; 1994 год — 1,9 тыс. чал.[10]; 1998 год — 2,3 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,4 тыс. чал.[12]; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 1847 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 1673 чал.[14]; 2017 год — 1656 чал.[15]; 2018 год — 1645 чал.[1]

Адукацыя

У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads