Царква Раства Багародзіцы (Наваельня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Багародзіцы (Наваельня)
Remove ads

Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Наваельні. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне мястэчка пад адрасам Наваяльнянскі пляц, 14А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Раства Багародзіцы
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
КраінаБеларусь
МястэчкаНаваельня
Каардынаты53°27′10.3″ пн. ш. 25°34′46.9″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква і праваслаўе
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Наваельні збудавалі ў 1876—1879 гадох на месцы пастаўленай у 1755 годзе драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў 1847 годзе. Пры царкве заснавалі царкоўна-прыходзкае папячыцельства, працавалі школы ў Ведравічах і Наваельні з 84 навучэнцамі хлопчыкамі і 11 дзяўчынкамі.

У 2010 годзе царкве надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі пад пакатым 4-схільным дахам, прастакутнай трапезнай і апсыды. Над дахам узвышаецца вялікі купал-цыбуліна на 8-гранным барабане, над уваходам і апсыдай — меншыя купалы-цыбуліны. Аркавыя аконныя праёмы і круглыя люкарны бакавых фасадаў аб’ядноўваюцца ў 2 ярусы агульнай кілепадобнай ліштвай. Выгляд кілепадобных арак маюць уваходныя парталы 3 паперцяў і абрамленьні аркавых аконных праёмаў. Дэкор фасадаў улучае крапаваныя шырынкамі пілястры, прафіляваныя карнізы, аркатурныя фрызы, нішы.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads