Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Бешанковічы)
праваслаўны храм у Бешанковічах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Бешанковічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Дзьвіны, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока | |
Ільлінская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Бешанковічы |
| Каардынаты | 55°02′52.23″ пн. ш. 29°27′28.30″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Мікалай Высоцкі[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі Царква Сьвятога Ільлі Прарока | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Бешанковічах збудавалі ў 1866—1870 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжова-купальны храм, узьняты на высокі цокаль. Два пэрпэндыкулярна скрыжаваныя нэфы завяршаюцца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам з шатром і купалам-цыбулінай. Аналягічныя меншыя маштабам купалы-цыбуліны маюць квадратныя ў сечыве кутнія вежы-званіцы.
Усярэдзіне крыжовыя скляпеньні перакрыцьця падтрымліваюцца чатырма слупамі. У афармленьні інтэр’еру выкарыстоўваецца алейная трафарэтная размалёўка[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1910 г.
- Па пажары, 1922 г.
- ліпень 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Выгляд уночы
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ўрыцкага, 2
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
