Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Гомлі. Знаходзіцца на беразе ракі Сажа, у гістарычнай Спасавай Слабадзе, на Ільлінскім спуску[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
| Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
|  Ільінская царква | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Гомель | 
| Каардынаты | 52°24′54.48″ пн. ш. 31°00′30.33″ у. д. | 
| Архітэктурны стыль | усходнепалеская школа дойлідзтва | 
| Царква Сьвятога Прарока Ільлі на мапе Беларусі   Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
|  Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы | |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першую драўляную стараверскую Спасаву царкву ў Гомлі збудавалі ў 1737 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як стараверская. У 1793 годзе стары будынак царквы зруйнавалі, а ўжо 28 верасьня 1794 году асьвяцілі новую драўляную царкву пад тытулам Сьвятога Ільлі.
У першай палове XIX ст. пры царкве існаваў мяшаны мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе расейскія ўлады зачынілі скіт і царкву. 29 чэрвеня 1852 году царква зноў пачала дзеяць, з чэрвеня 1853 году пры ёй заснавалі адзінаверскі прыход.
Найноўшы час
За савецкім часам царква не зачынялася.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным адной восьсю: бабінец, сярэдні зруб, 5-гранная алтарная апсыда. Галоўны ўваход праз зашклёную галерэю (раней была адкрытая). Над бабінцам узвышаецца шмат’ярусная званіца, васьмярык на чацьверыку. Сярэдні зруб у пляне квадратны, вышэйшы за астатнія, завяршаецца двума сьветлавымі васьмерыкамі. Аб’ёмы накрываюцца выгнутымі дахамі і гранёнымі купаламі. Над апсыдай — шматсхільны дах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Усярэдзіне прастора нэфа разьвіваецца вэртыкальлю. Вышыня да асновы купала складае агульную даўжыню нэфа і алтара. Бабінец і алтарнае памяшканьне з рызьніцай маюць значна меншую вышыню і перакрываюцца роўнай стольлю. Алтар аддзяляецца ад нэфа іканастасам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1911 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1940-я гг.
- С. Шыманскі, 1940-я гг.
- С. Шыманскі, 1940-я гг.
- С. Шыманскі, 1949 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Брама
- З боку Сажа
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камісарава, 44
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads











