Царква Сьвятога Антонія (Косаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Антонія — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Косаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Антонія | |
Царква Сьвятога Антонія | |
Краіна | Беларусь |
Места | Косаў |
Каардынаты | 52°45′28.53″ пн. ш. 25°09′09.66″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Антонія на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Антонія | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Косаве збудавалі ў 1868 годзе на месцы пастаўленай у 1597 годзе драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжана-восевую кампазыцыю, якая ўлучае 2-ярусную чацьверыковую званіцу, прастакутную ў пляне трапезную, папярочны асноўны аб’ём і апсыду. Званіца завяршаецца гранёным сфэрычным купалам зь ліхтаром і купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін купал-цыбуліна на 8-гранным барабане ўзвышаецца над асноўным аб’ёмам. Галоўны ўваход праз аркавы праём афармляецца 2-схільнай навісьсю на 2 калёнках. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб’яднанымі аркавым абрамленьнем у асноўным аб’ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прастакутныя панэлі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэлькавай стольлю. Унутраныя памяшканьні аб’ядноўваюцца прасьветамі і ня маюць архітэктурнага дэкору[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Уваход
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads