Царква Сьвятога Георгія (Лоск)
помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя ў Лоску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лоску. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Георгія | |
![]() Царква Сьвятога Георгія | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лоск |
Каардынаты | 54°16′11.8″ пн. ш. 26°26′15.4″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Георгія на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Георгія | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя


Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лоску збудавалі ў 1856 годзе.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з прастакутнага ў пляне аб’ёму малітоўнай залі пад 2-схільным дахам і 3-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на 2 чацьверыках). Шацёр званіцы і 2-схільны дах над алтарнай часткай завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на гранёных барабанах. Сьцены апрацоўваюцца руставанымі кутнімі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, якія кантрастава вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы сьценаў. Аркавыя аконныя праёмы фасадаў, уваходны партал і круглыя люкарны абрамляюцца руставанымі ліштвамі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.
Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
Заўвагі
- Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Сьвятого Георгия, Свято-Георгиевская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Юрыя або Юраўская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads