Царква Сьвятога Георгія (Славацічы)
Храм у Славацічах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Георгія — праваслаўны храм у в. Славацічы Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 стагодзьдзі з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Вырашана суцэльным прамавугольным у пляне аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда з рызьніцай. Драўляны франтон двухсхільнага даху прарэзаны чацьверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. Вось сымэтрыі галоўнага фасаду вылучана прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном хораў над ім.
Remove ads
Літаратура
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads