Зэльвенскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэ́львенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 14 754 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Зэльва.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Зэльвенскі раён на поўначы мяжуе зь Зьдзецельскім і Мастоўскім, на захадзе — з Ваўкавыскім, на ўсходзе — з Слонімскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на поўдні — з Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну знаходзіцца на Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшах, падзеленых далінай ракі Зальвянка, на поўначы — Нёманская нізіна. Рэльеф узьнёсла-платопадобны. Пераважаюць вышыні 150—200 мэтраў над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 239 мэтраў (каля вёскі Мадзейка).
Карысныя выкапні: торф, жвір, пясок, ганчарныя і цэмэнтавыя гліны.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 536 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 198 дзён.
Лясы пераважаюць іглічныя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, сустракаюцца дубовыя і грабавыя. Лясы займаюць 16,1% тэрыторыі раёну, зь іх 35% — штучныя насаджэньні. Глебы дзярнова-падзолістыя (64%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,5%), тарфяна-балотныя (12,5%). У даліне ракі Зальвянка — поплавы. Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня — біялягічны Мядухава, паляўнічы заказьнік Старасельскі. Помнікі прыроды: камень-валун, дуб-траяк. Верхавыя балоты Карэвін луг (44,5) і Вішнёўка (143,2 га) абвешчаныя помнікамі прыроды мясцовага значэньня.
Гідраграфія
Працякаюць рэкі Зальвянка, Шчара з прытокамі Луконіца, Бяроза. У раёне разьмешчанае Зэльвенскае вадасховішча (плошча 1190 га, максымальная глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,6 м) — найбольшы вадаём Гарадзенскай вобласьці, займае 18-е месца паводле плошчы ў краіне.
Насельніцтва
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 19 119 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 15 606 чал.[5]; 2017 год — 15 189 чал.[6]; 2018 год — 14 754 чал.[2]
Насельніцтва раёну складае 20,9 тысячаў чалавек. 37% з усяго насельніцтва складаюць пэнсіянэры
- мястэчка Зэльва — 7,7 тысячаў
- сельская мясцовасьць — 13,2 тысячы
Ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі працуюць 7,9 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай гаспадарцы — 2,9 тысячаў чалавек.
Нацыянальны склад
Паводле перапісу 2009 году[7]:
Канфэсійны склад
Дзейсныя рэлігійныя супольнасьці:
- 7 праваслаўных рэлігійных супольнасьцяў;
- 5 рымска-каталіцкіх рэлігійных супольнасьцяў;
- 2 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў;
- 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.
Remove ads
Гаспадарчая дзейнасьць
Вытворчасьцю сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі раёну займаюцца: 10 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, 1 сельскагаспадарчая філія, 2 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і 9 фэрмэрскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Пасевы збожжавых і кармавых культураў, бульбы, цукровых буракоў, ільну.
Прамысловасьць раёну прадстаўляюць філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» райспажыўтаварыства, прадпрыемствы «Трыкатажная фабрыка „Зэльвянка“» і «Зэльвенскі райпобыт».
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Слонім — Ваўкавыск, Слонім — Масты.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Міхайлаўская царква (царква-фартэцыя) у в. Сынковічы, Спаса-Праабражэнская царква і касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзярэчын, касьцёл Найсьвяцейшага Божага Цела і сьвятога Юрыя ў в. Крамяніца Дольная, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла ў в. Луконіца, касьцёл Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Міжэрычы, Сьвята-Міхайлаўская царква ў в. Востраў, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Славацічы, сядзібны дом у в. Аляксандраўшчына, вадзяны млын у в. Старая Галынка.
Remove ads
Асобы
- Ларыса Геніюш (1910, маёнтак Жлобаўцы —1983) — паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч
- Юрка Геніюш (1935 , Зэльва—1985) — беларускі паэт і пісьменнік. Сын Ларысы Геніюш і Янкі Геніюша
- Антон Жэбрак (1901—1965) — беларускі генэтык і сэлекцыянэр
- Васіль Захарка (1877, Дабрасельцы — 1943) — беларускі палітычны дзяяч, прэзыдэнт БНР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну 125 сельскіх населеных пунктаў, 9 сельсаветаў: Галынкаўскі, Дабраселецкі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Сынковіцкі, Тулаўскі[8].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads