Царква Сьвятога Георгія (Сьмілавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Георгія — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сьмілавічах. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Ўладзімера | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьмілавічы |
Каардынаты | 53°45′10″ пн. ш. 28°00′40″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Царква Сьвятога Ўладзімера на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Ўладзімера | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сьмілавічах збудавалі ў 1865 годзе на месцы драўлянай Прачысьценскай царквы Сьвятога Пасаду, вядомай з XVII ст.
У 1937 годзе савецкія ўлады ўзарвалі будынак царквы. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
У 1990-я гады ў Сьмілавічах збудавалі новую Георгіеўскую царкву (у іншым месцы).
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мела форму роўнабаковага крыжа. Над сяродкрыжжам узвышаўся глухі драўляны купал. Фасады былі афарбаванымі ў жоўта-белы колер.
Усярэдзіне мела скляпеністыя перакрыцьці. У алтары месьціўся 5-узроўневы іканастас ў стылі нэабарока.
Літаратура
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads