Царква Сьвятога Мікалая (Валатава)
праваслаўны храм у Гомлі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца ў прадмесьці Валатаве пад адрасам вуліца Бранская, 1, на беразе пратокі Валатавы. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Гомель |
| Каардынаты | 52°27′03″ пн. ш. 31°02′07″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Гомельская япархія |
| Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
| Аўтар праекту | Джон Кларк[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі Царква Сьвятога Мікалая | |
Remove ads
Гісторыя


Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Валатаве збудавалі ў 1817 годзе на сродкі графа Румянцава на месцы старой драўлянай царквы. У 1899 годзе праводзіўся рамонт будынка царквы.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, у 1999—2005 гадох праводзілася рэстаўрацыя царквы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Мае сымэтрычную падоўжна-восевую кампазыцыю. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму, да якога далучаюцца прастакутная апсыда і 3-ярусная вежа-званіца. Галоўны ўваход вылучаецца 2-калённым портыкам. Асноўны аб’ём накрываецца купалам, званіца мае шатровае завяршэньне[1].
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Званіца
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
