Царква Сьвятога Мікалая (Ваўкавыск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Ваўкавыску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Шырокай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() Мікалаеўская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ваўкавыск |
Каардынаты | 53°9′39″ пн. ш. 24°27′24″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ваўкавыску збудавалі ў 1874 годзе.
Архітэктура
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта 8-гранны асноўны аб’ём з прастакутнай апсыдай і прытворам. На галоўным фасадзе — 2-ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прастакутны ў пляне, другі — 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаецца кілепадобным франтонам. Асноўны аб’ём мае паўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсыда — прастакутныя зь ліштвамі, завершаныя шырокім карнізам і фрызам з аркавым пасам. Цэнтральная грань апсыды завяршаецца трыкутным франтонам і дэкаруецца пілястрамі і аркавай нішай у цэнтры.
Інтэр’ер зальны, перакрыцьцё драўлянае, роўнае. У царкве драўляны 2-ярусны іканастас, дэкараваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- 1915 г. (фрагмэнт)
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Званіца
- Уваходны партал
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads