Царква Сьвятога Мікалая (Мурыны Малыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Мурыны Малыя)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мурынах Малых. Належыць да прыходу суседняй вёскі Радасьці. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зруйнаваны ў выніку рэканструкцыі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаМурыны Малыя
Каардынаты52°23′03.25″ пн. ш. 23°46′51.38″ у. д.
Дата заснаваньня1760
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Царкву ў Мурынах Малых збудавалі ў 1760 годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мурыны Малыя апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 2-й палове XIX ст. царкву перабудавалі.

Найноўшы час

У 2015 годзе ў выніку рэканструкцыі царкву цалкам разабралі[1]. Пазьней на месцы царквы збудавалі візуальна падобны будынак.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Мае падоўжана-восевую кампазыцыю, якая складаецца з асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму, 4-граннай апсіды, бабінца і прытвора. Над бабінцам узвышаецца 8-гранная званіца, завершаная шатровым дахам з купалам. Вуглы бабінца і вежы вылучаюцца лапаткамі. Асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам зь невялікім купалам на гранёным глухім барабане. Апсыда ніжэйшая за асноўны аб’ём, накрытая 3-схільным дахам. Аконныя праёмы прастакутныя ў прафіляваных ліштвах. Сьцены гарызантальна ашаляваныя, умацаваныя брусамі-сьцяжкамі. Пад дахам праходзіць карніз і карункавы разны фрыз. Рознавялікія аб’ёмы царквы ствараюць выразную мастацкую кампазыцыю[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads