Царква Сьвятога Мікалая (Новы Пагост)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Новы Пагост)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Новым Пагосьце. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
ВёскаНовы Пагост
Каардынаты55°29′37″ пн. ш. 27°28′44″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльрасейска-бізантыйскі стыль[d]
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Новым Пагосьце збудавалі ў 1878 годзе.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: 3-ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залі, паўкруглая апсыда. Шатровы дах асноўнага аб’ёму завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане, яшчэ адзін купал-цыбуліна ўзвышаецца над шатром званіцы. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца формы царкоўнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя і руставаныя ліштвы аркавых аконных і дзьвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, кутнія лапаткі — атынкаваныя яны кантрастава вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.

У скляпеністым памяшканьні малітоўнай залі захоўваецца драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XVІІ—XVІІІ стагодзьдзяў, абразы XІX ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Яна», «Арханёл Гаўрыла», «Арханёл Міхал», іканастас[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads