Царква Сьвятога Мікалая (Палонка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Палонка)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Палонцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Лясная, 6. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Будаваньне (перабудова?) царквы, 1935 г.
КраінаБеларусь
ВёскаПалонка
Каардынаты53°08′50″ пн. ш. 25°42′45″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Палонцы збудавалі ў пачатку XX ст. замест зруйнаванага касьцёла пры кляштары дамініканаў. Пры царкве, якая атрымала тытул Сьвятой Параскевы Пятніцы, заснавалі царкоўна-прыходзкае папячыцельства і царкоўна-прыходзкую школу.

У 1937 гады завяршылася будаваньне царквы, па чым яна атрымала тытул Сьвятога Мікалая.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сымэтрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Да квадратнага ў пляне асноўнага хваёвага зруба далучаюцца: з усходу — 5-гранная апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі, з захаду — прытвор з 3-яруснай (васьмярык на двух чацьверыках) званіцай з шатровым верхам над ім. Пакаты 4-схільны дах асноўнага зруба завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з гранёным купалам-цыбулінай на невысокім шатры. Падобныя 4 купалы-цыбуліны ўзвышаюцца над кутамі зруба. Фасады падзяляюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер асьвятляецца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і аркавымі вокнамі сьветлавога барабана. Апсыду вылучае драўляны іканастас позьняй працы. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Божая Апека»[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads