Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Ізабелін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Ізабелін)
Remove ads

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ізабеліне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Ваўкавыская, 38. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
ВёскаІзабелін
Каардынаты53°05′34″ пн. ш. 24°33′05″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньня1778
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную царкву ў Ізабеліне збудавалі ў другой палове XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ізабелін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1924 годзе да царквы прыбудавалі прытвор. За савецкім часам царква працягвала дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасаду ўзвышаецца 1-ярусная чацьверыковая званіца з шатровым верхам і купалам у завяршэньні. Пазбаўленыя дэкору роўнічныя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і буйнымі лапаткамі, апярэзваюцца нескладанага профілю карнізам. Уваход празь нізкі драўляны прытвор, які парушае стылявое адзінства будынка. У сьцяне вузкага скляпеністага ўваходу сходы на другі ярус — памяшканьне хораў, расчыненых у залю лучковай аркай з балюстрадай. Алтарнае памяшканьне вылучаецца ў агульнай прасторы залі дугамі бакавых капітальных сьценаў.

У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст.: «Зьняцьце з крыжа», «Параскева Шматпакутніца», «Укрыжаваньне» (1796, мастак Антоні Лукашэвіч), «Таемная вячэра», «Спас Нерукатворны», «Уваскрасеньне»[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads