Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чарэя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Чарэі. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Менскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, пазьней — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры раньняга барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
![]() Царква Сьвятога Міхала Арханёла, 2014 г. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чарэя |
Каардынаты | 54°36′49.6″ пн. ш. 29°16′42.8″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадваньне | 1601 |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Міхала Арханёла |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Царкву ў Чарэі збудавалі ў 1601—1604 гадох з цэглы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Чарэя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
У 1990-я гады ў царкве зрабілі рамонт без уліку архітэктурных асаблівасьцяў[1], над дахам паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаны над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з купалам, над фасадам — 4-граннай шатровай званіцай. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках і на вуглах[2].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads