Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Бялавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Бялавічы)
Remove ads

Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бялавічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Thumb
Ільінская царква і званіца
КраінаБеларусь
ВёскаБялавічы
Каардынаты52°42′47″ пн. ш. 25°06′36″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Thumb
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква і званіца, 1930 г.
Thumb
Царква і званіца, 1930 г.

Першую драўляную царкву ў Бялавічах збудавалі ў 1630 годзе. У другой палове XVIII ст. у мястэчку паставілі новую драўляную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бялавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1885 годзе перад царквой збудавалі званіцу зь мясцовага бутавага каменю.

Найноўшы час

За савецкім часам царква працягвала дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Гэта адзіны падоўжаны прастакутны зруб, які пераходзіць у 2-гранную апсыду, 2-схільны дах якой пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасаду ўзвышаецца чацьверыковая вежа з купалам-баняй. У XIX ст. да фасаду дабудавалі аднолькавы вышынёй каркасны прытвор. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Усярэдзіне сьцены дэкаруюцца пілястрамі з разнымі капітэлямі. Пры ўваходзе на 2 слупах месьціцца галерэя хораў.

Перад царквой стаіць 3-ярусная шатровая брама-званіца. Яе масіўны ніжні ярус праразаецца шырокай праязной аркай і ўмацоўваецца контрфорсамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — лапаткі, руст, прастакутныя панэлі, ліштвы лучковых праёмаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads