Царква Сьвятога Яна Багаслова (Слуцак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква надбрамная Сьвятога Яна Багаслова — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Слуцку. Знаходзілася на Трайчанах, пры ўваходзе ў Траецкі манастыр з боку Віленскай вуліцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. У 1930-я гады савецкія ўлады зьнішчылі царкву-браму.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Яна Багаслова | |
![]() Царква Сьвятога Яна Багаслова, 1915 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Першае згадваньне | XVII стагодзьдзе |
Царква Сьвятога Яна Багаслова на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Яна Багаслова |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву-браму Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Слуцкім Траецкім манастыры збудавалі ў 1870 годзе. Гэтую царкву прыпісалі да духоўнай вучэльні, якое знаходзілася побач з манастыром.
У 1930-я гады царкву зачынілі і неўзабаве зьнішчылі савецкія ўлады. Пазьней тут збудавалі корпус Дома афіцэраў[1].
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём з аркавымі аконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны сьветлавым чацьвярыком з зрэзанымі вугламі, які накрываўся гранёным шатром зь невялікім купалам-цыбулінай.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads