Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Груздава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Груздаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
![]() Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Груздава |
Каардынаты | 55°00′52.82″ пн. ш. 27°00′35.91″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Полацкая япархія |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Груздаве збудавалі ў 1875 годзе.
У 1996—1997 гадох праводзіўся рамонт будынка
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з 3-яруснай вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацьверыках). Архітэктурны эфэкт засноўваецца на спалучэньні паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў з атынкаванымі і пабеленымі элемэнтамі дэкору — кутнімі лапаткамі, прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аркавых праёмаў. У сылюэце дамінуе пакаты шацёр званіцы з купалам-цыбулінай у завяршэньні[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку алтарнай часткі
- Брама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads