Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Дзівін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Дзівін)
Remove ads

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дзівіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Кобрынскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Thumb
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
КраінаБеларусь
ВёскаДзівін
Каардынаты51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Новую драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Дывіне збудавалі ў 1740 годзе на месцы царквы, вядомай з 1566 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дывін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869 годзе праводзіўся рамонт будынка царквы.

Найноўшы час

За савецкім часам царква не зачынялася.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі барока. Асноўны прастакутны зруб і 5-гранная алтарная апсыда, да якой з бакоў далучаюцца нізкія рызьніцы, накрываецца агульным дахам з навісямі ў месцы злучэньня зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц 2-схільнага даху спалучае франтон і атыкавую ўстаўку з паўвальмай паміж 2 чацьверыковымі вежамі. Вежы завяршаюцца купаламі-банямі, такі ж купал-баня і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў мае галерэю з балюстрадай. Вэртыкальна ашаляваны сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. Да галоўнага фасаду далучаецца тамбур з 2-схільным дахам, прыбудаваны ў XIX ст. Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.

З боку ад царквы стаіць званіца (васьмярык на чацьверыку), накрытая высокім шатром[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads