Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Лепель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лепелі. Знаходзіцца на гістарычнай Прудовай вуліца[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Лепель |
| Каардынаты | 54°53′12.18″ пн. ш. 28°41′01.76″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Remove ads
Гісторыя
Новую драўляную царкву ў Лепелі збудавалі ў 1840—1841 гадох. У пачатку XX ст. царкву перабудавалі.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае арыгінальную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю — уздоўж падоўжнай плянавальнай восі разьмяшчаюцца: нізкі прастакутны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім узвышаецца 1-ярусная чацьверыковая званіца з купалам, прастакутная малітоўная заля пад 2-схільным дахам, прастакутная апсыда, над якой узвышаецца 8-гранны шатровы барабан з купалам. Фігурна ашаляваныя сьцены праразаюцца квадратнымі, прастакутнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.
У царкве захоўваюцца абразы: «Маці Божая Смаленская» (XVIII ст.), «Апосталы Пётар і Павал» (1-я палова XIX ст.)[1].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Валадарскага
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
