Царква Сьвятой Тройцы (Гарадок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Гарадку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы гістарычнага мястэчка, на Маладэчанскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() Траецкая царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадок |
Каардынаты | 54°9′5.31″ пн. ш. 26°55′18.40″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гарадку збудавалі ў 1884 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынак аднавілі.
Архітэктура
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Будынак 4-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі: 2-ярусная званіца (васьмярык на чацьверыку), прастакутная ў пляне трапезная, кубападобны асноўны аб’ём, паўкруглая апсыда. Галоўны і бакавыя ўваходы маюць выгляд прастакутных праёмаў з аркавымі парталамі. Аркавыя аконныя праёмы ў ліштвах з кілепадобнымі броўкамі.
Унутраная прастора перакрывалася скляпеньнямі (не захаваліся), над трапезнай месьцяцца драўляныя хоры[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- 1863 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- Выгляд з боку апсыды
- Брама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads