Царква Сьвятой Тройцы (Янавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Тройцы (Янавічы)
Remove ads

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Янавічах. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Thumb
Траецкая царква
КраінаБеларусь
МястэчкаЯнавічы
Каардынаты55°17′34.36″ пн. ш. 30°42′09.69″ у. д.
Будаваньне???—1885 гады
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Віцебская вуліца, ліпень 1941 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Янавічах збудавалі ў 1885 годзе. У 1884 годзе пры царкве збудавалі драўляныя будынкі мужчынскай, у 1908 годзе — жаночай аднаклясных царкоўнапрыходзкіх школаў. У 1902 годзе збудавалі мураваны 2-павярховы будынак двухкляснай царкоўнапрыходзкай школы. У 1904 годзе будынак царквы адрамантавалі.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1943 годзе — зруйнавалі яе.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў прастакутны будынак пад бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Над званіцай і асноўным аб’ёмам узвышаліся 2 купалы-цыбуліны. Атынкаваныя фасады падзяляліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзьвярамі.

Унутры атынкаваныя сьцены аздабляліся алейным росьпісам на біблійныя сюжэты, выявамі сьвятых. Апсыду вылучаў іканастас мастацкай працы[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Вонкавыя спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads