Янавічы

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Янавічы
Remove ads

Я́навічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вымнянцы, каля Янавіцкага возера. Цэнтар сельсавету Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 727 чалавек[1]. Знаходзяцца за 28 км на паўночны ўсход ад Віцебску, за 26 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Лёзна. Аўтамабільная дарога зьвязвае мястэчка зь Лёзнам і з шашай Віцебск — Сураж.

Хуткія факты
Remove ads

Янавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Прачыстай Багародзіцы пры Тадулінскім манастыры базылянаў, помнік архітэктуры віленскага барока, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква пры Тадулінскім манастыры па перабудове

Першы пісьмовы ўпамін пра Янавічы як сяло і цэнтар воласьці ў Віцебскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1511 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Віцебскага павету.

У XVIII стагодзьдзі Янавічы ўпамінаюцца як мястэчка, уладаньне Пацеяў. На беразе возера Вымка ў мясцовасьці Тадуліне існаваў манастыр Прачыстай Багародзіцы, фундаваны ў 1740 годзе Тадэвушам Агінскім.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Сядзіба. А. Адам, 1812 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Янавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сураскім павеце Віцебскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 11 двароў. Тут працаваў жалезны завод, у 1829 годзе адкрылася кардонавае, у 1854 годзе — мукамольнае прадпрыемства, у 1866 годзе — бровар. Празь Янавічы праходзіў паштовы тракт Сураж — Янавічы, на якім разьмяшчаліся паштовая станцыя і карчма. Непадалёк ад мястэчка знаходзіўся маёнтак Янавічы, які ў 1878 годзе належаў зямяніну І. Багдановічу. У маёнтку існавалі 2 млыны.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады перабудавалі царкву пры Тадулінскім манастыры ў стылі маскоўскай архітэктуры. У 1880 годзе ў Янавічах адкрылася царкоўнапрыходзкая школа, у 1897 годзе — мужчынская настаўніцкая школа. У гэты час у мястэчку дзеялі 5 сынагогаў, працавалі 36 крамаў, скураны завод. Кожны тыдзень у нядзелю адбываўся торг. У 1885 годзе ў Янавічах збудавалі Траецкую царкву-мураўёўку. У 2-й палове ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 234 дамы, штогод праводзіліся 3 кірмашы[3]. У пачатку ХХ стагодзьдзя ў Янавічах дзеяла царква і юдэйскія малітоўныя школы, працавалі школа з 80 навучэнцамі, лякарня, пошта, паравы млын і аптэка; на кірмашах ішоў гандаль лёнам і хлебам[4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Янавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Янавічы вярнулі ў склад БССР, дзе яны сталі цэнтрам Янавіцкага сельсавету Сураскага раёну Віцебскай акругі. У 1933 годзе ў мястэчку пачаў працаваць ільнозавод. У 1937 годзе бальшавікі зачынілі Траецкую царкву, а ў 1943 годзе — зруйнавалі яе. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 10 кастрычніка 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1957 годзе ў Янавічы перанесьлі цэнтар Сураскага раёну[5], потым мястэчка ўваходзіла ў склад Віцебскага раёну, з 1962 году ў складзе Лёзьненскага раёну[6], цяпер у Віцебскім раёне. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі Тадулінскі манастыр, цэглу выкарысталі на будаваньне дарогі ў Янавічы.

20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі герб Янавічаў[7].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1800 год — 84 чал.; 1839 год — 1250 чал. (648 муж. і 602 жан.), у тым ліку духоўнага стану праваслаўнага 10 муж. і 7 жан., купцоў-хрысьціянаў 3 муж., купцоў-юдэяў 10 муж. і 8 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 62 муж. і 55 жан., мяшчанаў-юдэяў 501 муж. і 474 жан., сялянаў зямянскіх 59 муж. і 55 жан., аднадворцаў 1 муж. і 3 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[8]; 1882 год — 934 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1781 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1087 чал.[9]; 1 студзеня 2003 году — 1108 чал.; 2009 год — 929 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 765 чал.[11]; 2017 год — 752 чал.[12]; 2018 год — 727 чал.[1]

Інфраструктура

У Янавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры.

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Янавічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Азёрная, Валькаўская, Віцебская, Зарэчная, Лёзьненская, Набярэжная, Пукшанская, Слабадзкая, Сураская, Унішэўская і Школьная, а таксама завулкі Валькаўскі і Слабадзкі. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. Таксама ў мястэчку існавалі вуліцы Парэцкая і Рынкавая.

Эканоміка

Янавіцкая філія ААТ «Малако» (колішні Віцебскі малочны завод). Аграгарадок «Янавічы» ўвялі ў эксплюатацыю ў сьнежні 2007 году. Тут плянуецца зладзіць вытворчасьць ПВГУП «Цэнтар Палімэр» паўторнай перапрацоўкі плястмасы і вырабу палімэрных гранулаў (2008 год; 35 працоўных месцаў).

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Вучэльня (канец ХІХ ст.)

Страчаная спадчына

Асобы

  • Міхаіл Барадзін (1884—1951) — дзяржаўны і партыйны дзяяч. У 1908—1918 гадох стварыў у Чыкага школу для эмігрантаў, сябар Таварыства дапамогі расейскім палітзьняволеным. Консул РСФСР у Мэксыцы, галоўны палітычны дарадца ЦВК у Кітаі. Ад 1927 году ў СССР — супрацоўнік Вышэйшай рады народнай гаспадаркі, намесьнік наркама працы, намесьнік дырэктара ТАСС. Ад 1932 году галоўны рэдактар «Moscow News», адначасна ў 1949—1951 гадох рэдактар Савецкага інфарацыйнага бюро. У 1951 годзе рэпрэсаваны, рэабілітаваны пасьмяротна[13].
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads