Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Гарадок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гарадку (гістарычным Глуску Пагарэлым). Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 57. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
![]() Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадок |
Каардынаты | 53°02′32″ пн. ш. 28°45′52″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль з мураванамі агароджай і 2-слуповай брамай.
Remove ads
Гісторыя
Новую драўляную царкву ў Гарадку збудавалі ў 1814 годзе. У 1866 годзе будынак рэканструявалі, прыбудавалі званіцу.
У 1970-я гады будынак царквы рамантаваўся.
Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У аснове працяглай падоўжна-восевай кампазыцыі — аднолькавыя паводле габарытаў бабінец і 5-гранная апсыда пад агульным 2-схільным дахам. Да асноўнага аб’ёма далучаюцца прытвор і прыдзелы. Сяродкрыжжа завяршаецца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам пад самкнутым паўсфэрычным купалам. Такое ж пакрыцьцё над 8-гранным ярусам званіцы, надбудаванай на чацьверыку над прытворам. Фасады праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Галоўны ўваход вылучаецца 4-слуповым ганкам.
У глыбінна разьвітай унутранай прасторы пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, перакрытая 8-гранным шатром, абапёртым на ветразі і 8 слупоў. Інтэр’ер аздабляецца разьбой па дрэве[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads