Царква Сьвятога Георгія (Бабруйск)

праваслаўная царква ў Бабруйску From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Георгія (Бабруйск)
Remove ads

Царква Сьвятога Георгія[a], былая Гарнізонная царква (у народнай традыцыі — Белая Царква) — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Бабруйску. Знаходзіцца ў Менскім прадмесьці, у пачатку Менскай вуліцы[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Георгія
Thumb
Георгіеўская царква
КраінаБеларусь
МестаБабруйск
Каардынаты53°8′39″ пн. ш. 29°14′11″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе, Расейская праваслаўная царква і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБабруйская і Быхаўская епархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуАляксандр Ягоравіч Штаўберт[d]
Сайтbobruisk.hram.by/temples…
Царква Сьвятога Георгія на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Будавалася ў 1905—1907 гадох як гарнізонная царква Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) дзеля вайсковых часьцінаў Расейскай імпэрыі, разьмешчаных у Бабруйскай фартэцыі. У пачатку ХХ ст., у зьвязку з стратай фартыфікацыйнага значэньня Бабруйску дазвалялася забудова эсплянады — прасторы вакол сьценаў фартэцыі, што забаранялася раней дзеля абарончых мэтаў. Адпаведна, новую гарнізонную царкву збудавалі ў беспасярэдняй блізкасьці ад галоўнага ўваходу ў фартэцыю, на Менскам фарштаце. У 1907 годзе япіскап Менскі і Тураўскі Міхаіл (Цемнарусаў) асьвяціў царкву. Відаць, яе наведваў у час свайго візыту ў Бабруйск у 1916 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай II.

У 1928 годзе савецкія ўлады скінулі з царквы купалы і зруйнавалі званіцу, а ў будынку разьмясьцілі швацкую майстэрню. У Другую сусьветную вайну ў будынку разьмяшчаліся аўтамабільныя рамонтныя майстэрні Трэцяга Райху, а па яе заканчэньні — сталоўка і бібліятэка імя Леніна. У 1990 годзе будынак вярнулі вернікам.

Плян рэстаўрацыі распрацавалі такім чынам, каб адноўлены будынак паўтараў разбураны ў дробных дэталях. У 1992 годзе пачалося будаваньне званіцы, у верасьні 1992 году набылі званы. 19 сьнежня 1992 году кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Філарэт (Вахрамееў) правёў службу ў царкве блаславіў працы ў ёй. У сакавіку 1993 году на званіцу ўзьнялі ўвянчаны пазалочаным крыжом шатровы дах з купалам-цыбулінай. У 1994 годзе паставілі шацёр з купалам-цыбулінай і крыжом над аўтарнай часткай, у атачэньні чатырох малых купалоў-цыбулінаў з крыжамі. У 1995 годзе будынак цалкам атынкавалі, усталявалі дзьверы і вокны. У гэтым жа годзе ў царкву паставілі разьбяны іканастас з абразамі працы майстроў маскоўскай іканапіснай школы.

У траўні 1996 — 1 лістапада 1998 году побач з царквой збудавалі 2-павярховы Духоўна-асьветніцкі цэнтар з памяшканьнем для правядзеньня таемства вадохрышча. Цяпер цэнтар аб’ядноўвае ня толькі адукацыйную, але і выдавецкую, дабрачынную, місіянэрскую, навучальна-мэтадычную дзейнасьць. Пры цэнтры працуюць нядзельная школа, моладзевы цэнтар сьвятога Яна Багаслова, сятрыцтва Сьвятой Юліяніі Лазараўскай, мэтадычны кабінэт, царкоўная бібліятэка. Цэнтар каардынуе супрацоўніцтва з органамі выканаўчай улады, адукацыі і аховы здароўя, дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі, выпраўленчымі ўстановамі, воінскімі часткамі, праводзіць сэмінары і канфэрэнцыі.

У час стварэньня ў 2004 годзе Бабруйскай праваслаўнай япархіі, царкву абвясьцілі катэдральным саборам, але разам з аднаўленьнем царквы Сьвятога Мікалая катэдру перанесьлі туды.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта манумэнтальная 3-нэфавая базыліка. Над шырокім прытворам працяглага і прастакутнага ў пляне аб'ёма ўзвышаецца шатровая званіца, падзеленая на два ярусы — васьмерык на чацьверыку — і ўвянчаная купалам-цыбулінай. 2-ярусны аб'ём над алтарнай часткай завяршаюць пяць купалоў-цыбулінаў[1].

Клірыкі

  • парах протаярэй Генадзь Вейга
  • ярэй Васіль Макарчыкаў
  • ярэй Сяргей Яроміч
  • ярэй Мікалай Калола
  • дыякан Дзьмітры Сівакоў

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Юрыя або Юр'еўская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карбышава, 4

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads