Царкоўнапрыходзкая школа (Парычы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царкоўнапрыходзкая школа (Парычы)
Remove ads

Царкоўнапрыходзкая школа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Парычах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Царкоўнапрыходзкая школа
Thumb
Царкоўнапрыходзкая школа, 1913 г.
КраінаБеларусь
МястэчкаПарычы
Каардынаты52°48′19″ пн. ш. 29°25′30″ у. д.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царкоўнапрыходзкая школа на мапе Беларусі
Thumb
Царкоўнапрыходзкая школа
Царкоўнапрыходзкая школа

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Школа, 1910 г.

Мураваны будынак царкоўнапрыходзкай школы ў Парычах збудавалі ў 1901 годзе[1] (паводле іншых зьвестак, у 1881 годзе[2]).

Па Кастрычніцкім перавароце ў будынку працавала школа працоўнай моладзі. У міжваенны пэрыяд тут разьмяшчаўся фінансавы аддзел. Па Другой сусьветнай вайне ў будынку школы разьмяшчаўся банк, пазьней пошта.

Архітэктура

Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне, 1-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Атынкаваны сьцены праразаюцца высокімі прастакутнымі вокнамі ў ліштвах, завяршаюцца прафіляванымі карнізамі. Тарцовая сьцяна завяршаецца фігурным атыкам.

Пачатковы плян і аздоба інтэр’еру не захаваліся.

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсапольская, 3

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads