Парычы

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Парычы
Remove ads

Па́рычы[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1805 чалавек[1]. Знаходзяцца за 33 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы. Рачная прыстань.

Хуткія факты

Парычы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Пушчыных, пры якой дзеяла жаночая духоўная вучэльня.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Парычы ўтварыўся ад слова парэчча — 'мясцовасьць каля ракі'. Адпаведна, парычы — гэта жыхары парэчча[4].

Бара або Пара (Baro, Paro) — імя германскага паходжаньня[5][6][7][8][9].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква Сьвятога Духа

Першы пісьмовы ўпамін пра Парычы як сяло, цэнтар дзяржаўнага «двара» (маёнтку) у Бабруйскім старостве датуецца 1639 годам[10]. Паселішча ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва і налічвала 243 двары[11]. Пад 1684 годам Парычы ўпамінаюцца як цэнтар войтаўства ў тым самым старостве[12].

У 1717 годзе ўпамінаецца Парыцкае (Барыцкае) староства. Паводле люстрацыі ад 3 чэрвеня 1765 году, мястэчка зьяўлялася цэнтрам ключа Бабруйскага староства, якое знаходзілася ў пасэсіі ў стражніка польнага пана Лопата.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Праект юдэйскай школы, 1885 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Парычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадох называлася Менскім наместніцтвам). 5 красавіка 1797 году паселішча перайшло ў валоданьне адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. У 1798 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую царкву зь юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату. Пад 1800 годам Парычы ўпамінаюцца як мястэчка[13]. У 1819 годзе замест ранейшай у мястэчку збудавалі новую царкву, асьвечаную ў імя Сьвятога Духа (мэтрычныя кнігі захоўваліся з 1801 году). На 1848 год у Парычах было 250 двароў, на 1866 год — 265. Да 1855 году працаваў цукровы завод (у 1845 годзе вырабіў 375 пудоў цукру). У 1863 годзе ў мястэчку ўзьвялі царкву ў імя Сьвятой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры жаночай вучэльні духоўнага ведамства[14]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Парычах было 442 двары, дзеялі 2 царквы і 5 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі 75 крамаў, аптэка, 2 заезныя двары, карчма, расейскія 2 народныя і духоўная вучэльні, сельская лячэбніца, паштова-тэлеграфная кантора і пазыкова-ашчаднае таварыства; у фальварку існавала вінакурня. У пачатку XX ст. у мястэчку дзеялі 2 царквы і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі бровар, гарбарны і 2 канатныя заводы, прыстань, 2 народныя вучэльні, жаночая духоўная вучэльня (пры ім узорная школа), 2 лякарні, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год — 520 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Парычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваныя. З 24 ліпеня 1924 году мястэчка Парычы — цэнтар утворанага раёну, які ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году савецкія ўлады скасавалі мястэчкі як афіцыйны тып населеных пунктаў: Парычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесьлі ў Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск, а Парыцкі раён — у Сьветлагорскі[15]. На 1999 год у Парычах было 780 двароў.

Remove ads

Геаграфія

Разьмяшчаюцца на раўніне Гомельскае Палесьсе, сярэдняя тэмпэратура паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Каля мястэчка — паклады гліны.

Знаходзяцца за 33 км ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Шацілавічы (лінія ЖлобінКаленкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы)[16]. Прыстань і паромная пераправа на рацэ Бярэзіне (басэйн Дняпра).

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1639 год — 239 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 129 чал., у тым ліку 111 сялянаў і 18 шляхты
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 2 тыс. чал.[17]; 1897 год — 3884 чал., зь іх 3132 юдэяў[18]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 4 тыс. чал.; 1908 год — 4485 чал.; 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1998 год — 2,8 тыс. чал.; 2000 год — 2,5 тыс. чал.[19]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.[20]; 2006 год — 2,3 тыс. чал.[21]; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2109 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 1833 чал.[23]; 2017 год — 1816 чал.[24]; 2018 год — 1805 чал.[1]

Адукацыя

У Парычах працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Камсамольская вуліцаЦаркоўная вуліца
Майская вуліцаРынкавая вуліца
Майская вуліца плошчаРынак пляц
Маякоўскага вуліца2-я Бабруйская вуліца
Сацыялістычная вуліцаПалявая вуліца[25]
 ?Мяшчанская вуліца
 ?1-я Капцанская вуліца
 ?2-я Капцанская вуліца
 ?1-я Мікалаеўская вуліца
 ?2-я Мікалаеўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Парычаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Сянная і Шпітальная (Бальнічная), а таксама Сянны завулак.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Здудзіцкі каменны крыж

Славутасьці

За 0,5 км на паўночны захад ад Парычаў знаходзіцца паселішча эпохі нэаліту (5—3 тыс. да н. э.).

Страчаная спадчына

  • Касьцёл
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Сядзіба Пушчыных (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Духа (1816—1819)
  • Царква Сьвятой Марыі Магдалены (1863)
Remove ads

Галерэя

Асобы

Ураджэнцы

  • Мікалай Міцкевіч (1901—1954) — беларускі тэатральны дзяяч

Жыхары

  • Міхаіл Пушчын (1800—1869) — генэрал-маёр, сябра А. С. Пушкіна
  • Абрам Баскін (1894—1838) — намесьнік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гадох, народны камісар працы БССР у 1931—1933 гадох[26]
  • Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; 1907—1986) — заслужаная дзяячка мастацтваў БССР (1966 год), мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы. У 1916—1922 гадох жыла ў Парычах.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads