Цемнікаў

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цемнікаў
Remove ads

Це́мнікаў (па-расейску: Темников, па-макшанску: Темникав, па-эрзянску: Чополт, па-татарску: Төмән) — горад у Рэспубліцы Мардовіі Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар Цемнікаўскага раёну.

Хуткія факты

Утворанае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэньне Цемнікаўскае гарадзкое паселішча, як адзіны населены пункт у ягоным складзе[2].

Самы стары горад Мардовіі.

Remove ads

Геаграфія

Горад разьмешчаны на захадзе рэспублікі, на рацэ Мокшы (прыток Акі), за 159 км на паўночны захад ад Саранску.

За 3 км ад гораду знаходзіцца Раство-Багародзічны Санакса́рскі манастыр.

Гісторыя

Зьяўляецца самы старым горадам Мардовіі[3]. Заснаваны ў 1536 годзе на месцы цяперашняга сяла Стары Горад (перанесены на новае, больш зручнае месца на іншы бок Мокшы на загад Алены Глінскай). Цёмнікаўская крэпасьць уваходзіла ў склад Касімаўскага ханства. У 1779 годзе Цёмнікаў атрымаў статус павятовага гораду Тамбоўскай губэрні[3]. Доўгі час уваходзіў у склад Тамбоўскай губэрні — павятовы горад Цемнікаўскага павету.

Remove ads

Насельніцтва

Нацыянальны склад на 2002 год: расейцы — 61,10%, мардва — 33,67%, татары — 3,31%.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads