Алена Глінская

(пам. 1538) вялікая княгіня маскоўская From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Глінская
Remove ads

Але́на Васі́льеўна Глі́нская (каля 1508, Ласасін[1], цяпер у Пружанскім раёне, альбо Бялавічы[2], цяпер у Івацэвіцкім раёне — 4 красавіка 1538, Масква) — вялікая княгіня маскоўская (1533—1538), жонка вялікага князя Васіля III.

Хуткія факты Вялікая княгіня Маскоўская, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дачка князя Васіля Львовіча зь літоўскага роду Глінскіх, і сэрбскае прынцэсы Ганны Якшыч.

У 1526 стала другой жонкай разьведзенага вялікага князя Васіля III і нарадзіла яму двух сыноў — Івана і Юрыя. Па сьмерці мужа ў сьнежні 1533 адхіліла ад улады прызначаных ім апекуноў (рэгентаў) Юрыя Дзьмітраўскага і Андрэя Старыцкага, зрабіўшыся ўладаркай Вялікага княства Маскоўскага. Кінула ў вязьніцу свайго дзядзьку Міхала Глінскага за незадаволенасьць яе фаварытам Аўчынай Целяпнёвым-Абаленскім.

У 1535 року пачала грашовую рэформу, якой фактычна ўвяла на тэрыторыі Масковіі адзіную валюту. Гэта істотна паспрыяла стабілізацыі эканомікі краіны. За Глінскай маскоўскі пасад быў абнесены цаглянаю сьцяною, закладзены Кітай-горад.

У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта I выгаднага для Масковіі міру; Швэцыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ.

Не карысталася сымпатыямі баяр як жанчына не маскоўскіх, а эўрапейскіх нораваў і выхаваньня. Памерла ў 1538, існуе вэрсія аб яе атручаньні Шуйскімі, што пацьвярджаецца апошнімі дасьледаваньнямі[3]. Пахаваная ў Вазьнясенскім жаночым манастыры ў маскоўскім Крамлі.

Рэканструкцыя зьнешнасьці Алены Глінскай выявіла яе прыбалтыйскі тыпаж. Твар княгіні меў мягкія рысы. Яна была даволі высокай для жанчын таго часу — каля 165 см — і гарманічна складзенай. Захаваліся рэшткі валасоў Алены Глінскай — рудога, як чырвоная медзь, колеру[4].

Remove ads

У мастацтве

  • Фільм «Іван Жахлівы», Ада Войцык
  • Тэлесэрыял «Іван Жахлівы», Зоя Кайданоўская

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads