Церская саамская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Це́рская саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць 2 чалавекі (зьвесткі 2010 году) з 100 церскіх саамаў. У 2004 годзе на церскай саамскай размаўлялі 10 чалавек[3].
Церскія саамы пражываюць на ўсходзе Кольскае паўвыспы, у раёне гораду Астраўной(be).
Remove ads
Характарыстыка мовы

Пісьмовасьць
Церская саамская мова ня мае стандартызаванае пісьмовасьці, але некаторыя энтузіясты, што займаюцца разьвіцьцём Вікіпэдыі на гэтай мове, ужываюць лацінскі саамскі альфабэт.
Гісторыя вывучэньня
Першыя зьвесткі аб саамскіх мовах тычацца менавіта церскае саамскае мовы. У 1557 годзе запісаны слоўнік церскіх саамскіх словаў, які быў выдадзены анґельскім празаікам Рычардам Гаклюйтам[4].
Сабрана шмат тэкстаў і аўдыёзапісаў церскае саамскае мовы, але мова не дастаткова вывучана, у тым ліку няма поўнага апісаньня ґраматыкі мовы.
Грамадзкае жыцьцё
Напрыканцы XIX стагодзьдзя на ўсходзе Кольскае паўвыспы існавала шэсьць паселішчаў церскіх саамаў, насельніцтва якіх складала 450 чалавек.
У савецкія часы церскія саамы зазналі рэзкае скарачэньне сваёй колькасьці праз прымусовую калектывізацыю. У 1930 годзе выкарыстаньне мовы было забаронена ў школах, а церскае саамскае паселішча Ёканьга было прызнана «непэрспэктыўным» і церскія саамы былі вымушаны пераехаць у ваенны пасёлак Граміха (цяпер Астраўной)[5].
У нашыя часы засталося 100 церскіх саамаў, зь якіх на церскай саамскай размаўляе толькі 2 чалавекі. Выкладаньне мовы ў навучальных установах не вядзецца.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads