Цзыўай Со
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цзыўай Рафаэль Со (па-ангельску: Tszwai So) — брытанскі архітэктар, аўтар праекту беларускай царквы ў Лёндане, пабудаванай і асьвечанай у 2016 г.

Нарадзіўся ў Кітаі, у дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў у Ганконг. Скончыў Унівэрсытэт Ганконга і навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце. У 2011 годзе заснаваў у Лёндане архітэктурнае бюро Spheron Architects.[3]
Цзыўай Со і ягоныя працы атрымалі шэраг узнагародаў. У 2017 годзе America Institute of Architects назваў Цзыўая Со найлепшым брытанскім архітэктарам, малодшым за 40. Праект Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народа атрымаў узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў.[4]
Прыхаджанін Беларускай грэка-каталіцкай царквы.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads