Црвена Зьвезда Бялград (баскетбольны клюб)

сэрбскі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Црвена Зьвезда Бялград (баскетбольны клюб)
Remove ads

Црве́на Зьве́зда (па-сэрбску: Кошаркашки клуб Црвена звезда) — сэрбскі баскетбольны клюб зь Бялграду. Уваходзіць у структуру бялградзкага клюбу «Црвена Зьвезда». Клюб ёсьць адным з заснавальнікаў і акцыянэрам Адрыятычнай баскетбольнай асацыяцыі[1], а таксама бярэ ўдзел у розыгрышах Сэрбскай лігі і Эўралігі. Уважаецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі Сэрбіі.

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 4 сакавіка 1945 году як баскетбольная сэкцыя спартовага таварыства «Црвена Зьвезда». Клюб хутка стаў адным зь лідэраў сэрбскага баскетболу, дзесяць разоў запар робячыся чэмпіёнам краіны па Другой сусьветнай вайне[2]. Кожная нацыянальная зборная таго часу мела ў сваіх шэрагах сем—восем гульцоў каманды. У першыя гады дружына ладзіла хатнія матчы на адкрытай пляцоўцы ля Бялградзкай крэпасьці. Доўгачаканы адзінаццаты тытул быў здабыты ў сэзоне 1968—1969 гадоў, калі «Црвена Зьвезда» перагуляла ў шасьці гульнях асноўных сваіх супернікаў, як то «Югаплястыку», «Задар» і «Партызан». Дванаццаты тытул быў атрыманы ў сэзоне 1971—1972 гадоў. У 1970-х гадах клюб тройчы выйграваў Кубак Югаславіі, і большую частку працы ў тыя гады выконвалі Зоран Слаўніч, Любадраг Сіманавіч, Драган Капічыч, Драгіша Вучыніч і Радзівое Жыўкавіч. Гэтае пакаленьне гульцоў выйграла два нацыянальныя чэмпіянаты і ўзяло тры нацыянальныя кубкі.

«Црвена Зьвезда» таксама дасягнула значных міжнародных посьпехаў, згуляўшы ў пяці фіналах кантынэнтальных кубкаў. У 1972 годзе яны зазналі паразу ў першым фінале Кубка ўладальнікаў кубкаў італьянскаму клюбу «Сымэнталь» зь лікам 70:74. Затым, у 1974 годзе, сэрбская дружына перамагла чэхаславацкі «Спартак» зь лікам 86:75[3]. Трэці фінал Кубка ўладальнікаў кубкаў «Црвена Зьвезда» прагуляла савецкаму «Спартаку» зь Ленінграду зь лікам 62:63 у 1975 годзе. У першым фінале Кубка Корача ў Парыжы ў 1984 годзе францускі «Артэз» перамог югаславаў зь лікам 97:73. Цягам сэзону 1991—92 гадоў, які быў апошнім чэмпіянатам Югаславіі, «Црвена Зьвезда» гуляла ў натхняльны баскетбол і дайшла да фіналу, але саступіла «Партызану».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads