Цыганскі кароль
гумарыстычна-сатырычная аповесьць Уладзімера Караткевіча 1958 году, упершыню выдадзеная ў 1961 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Цыга́нскі каро́ль» — гумарыстычна-сатырычная аповесьць Уладзімера Караткевіча 1958 году, упершыню выдадзеная ў 1961 годзе.
Грунтавалася на матэрыялах нарысу Адама Кіркора «Народнасьці Літоўскага Палесься і іхняе жыцьцё», зьмешчанага ў 3-м томе «Жывапіснай Расеі» за 1882 год. Згадвала існаваньне цыганскага «каралеўства» пры канцы XVIII стагодзьдзя на Гарадзеншчыне за часам Вялікага Княства Літоўскага. Улетку 1958 году Ўладзімер Караткевіч настаўнічаў у 8-й школе Воршы (Віцебская вобласьць), калі скончыў напісаньне аповесьці. У 1961 годзе твор выйшаў у 1-м ягоным зборніку прозы «Блакіт і золата дня»[3].
Remove ads
Дзея
Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Загонная шляхта Ваўчанецкага разрабавала маёнтак Яноўшчына. Яго ўласьнік Міхал Яноўскі едзе да незнаёмага дзядзькі па кудзелі Якуба Знамяроўскага па дапамогу, каб адбіць маёнтак[4]. Аднак па прыезьдзе разгортваецца варажнеча між шляхціцам Міхалам Яноўскім і «каралём» Якубам Знамяроўскім зь Ліды, які гуляе ў палацы і недарэчна кіруе[5]. Мэдыкус, як адна зь дзейных асобаў, заўважае ў творы: «Не краіна, а плод шалёнай фантазіі Бога… Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагодзьдзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава зьнікне зь зямлі… I хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп»[6]. Якуб Знамяроўскі прылюдна абражае цяжарную Алёну Сьвеціловіч. Каронны судзьдзя зьневажае яе сястру Аглаю. У выніку ўспыхвае народны бунт. Міхал Яноўскі б’ецца за гонар прыгоннай Аглаі з каронным судзьдзёй[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads