Цымэрбуда

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цымэрбуда
Remove ads

Цымэрбуда (ням. Cimmerbude[1]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Сьветлы, рас. Светлый) — места ў Расейскай Федэрацыі, на паўночным беразе Сьвежай затокі. Адміністрацыйны цэнтар Сьветлаўскае мескае акругі Калінінградзкае вобласьці. Знаходзіцца за 30 км на захад ад Караляўцу (Калінінграду).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва паселішча ўтварылася ад спалучэньня двух нямецкіх словаў: zimmer 'пакой' і buda 'лава', то бок «хаціна».

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў 1640 годзе. Да 1944 году існавала як ціхая вёска на беразе затокі, дзе галоўнай дзейнасьцю жыхароў былі лоўля рыбы і рэлігійныя абрады. 1 красавіка 1901 году Цымэрбуда разам з суседнімі вёскамі Пайзэ й Нэплекен з 1500 жыхароў стварылі мескую царкоўную суполку і выкупілі маленькую царкву, якую два гады раней збудавала парафія Мэдэнава ў Цымэрбудзе як сваю філію.

У 1920-я гады ў Цымэрбудзе збудавалі школу, і ўжо ў пачатку Другое сусьветнае вайны паселішча было даволі актыўным, хоць і маленькім. Тут былі пякарня, карчма, крама, гатэль з назвай «Вальдшлосген», што тлумачыцца як «Лясная замкавая хата». Колькасьць насельніцтва даваеннай Цымэрбуды была 742 чалавекі.

Каля 1944—1945 гадоў паселішча захапілі войскі СССР, як і ўсе астатнія месты ў колішняй Усходняй Прусіі. У 1947 годзе вёсу перайменавілі ў Сьветлае, а ў 1955 годзе яна стала местам. Цяпер гэта прамысловы спадарожнік Караляўцу, дзе працуюць порт, рыбаапрацоўваючы цэнтар і суднавэрф.

Remove ads

Месты-сябры

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads